Новая знаходка выявілася днём 6 чэрвеня ў лесе каля вёскі Ског Сененскага раёна. Супрацоўнікі міліцыі знайшлі тут 163 мінамётныя міны рознага калібру: 11 штук калібра 120 міліметраў, 83 штукі калібра 81 і 69 штук калібра 50 міліметраў.
Гэта ўжо другая знаходка зброі часоў апошняй вайны ў Сененскім раёне ў гэтым сезоне. Папярэдняя была знойдзена каля вёскі Засценкі. У гэтым жа годзе вясной зброю знаходзілі і ў зямлі Лёзненскага раёна.