Страшнае здарэнне адбылося ў Багушэўску Сенненскага раёна. З рубленымі ранамі галавы ў сваім доме быў знойдзены труп пенсіянера. Паводле папярэдняй інфармацыі, мужчына стаў ахвярай сваёй сабутэльніцы, якой не спадабалася нешта ў размове, і яна схапілася за сякеру. Жанчына нанесла некалькі ранаў пенсіянеру па галаве, якія сталі смяротнымі. Падазраваная затрымана міліцыяй. Яна жыхарка вёскі Лядневічы, нідзе ў апошні час не працавала. Калі расследванне дакажа яе датычнасць да забойства, ёй пагражае тэрмін зняволення ў калоніі.
На жаль, забойствы на бытавой глебе – нярэдкая з’ява ў Віцебскай вобласці. Часцей за ўсё “спадарожнікам” такіх злачынстваў становіцца алкаголь.