Кітай плануе чарговую долю прамых інвестыцыяў у эканоміку нашай краіны. На гэты раз іх кампаніі хочуць укласці мільярд даляраў у сельскую гаспадарку і перапрацоўку сельскагаспадарчай прадукцыі. Адно з прадпрыемстваў, якое прапанавана для інвестыцыяў беларускім бокам - Аршанскі мясакамбінат, а таксама два малочных камбінаты ў іншых рэгіёнах краіны. Пры гэтым, кітайцы змогуць атрымаць і долю ў валоданні гэтымі прадпрыемствамі.
Праўда, пакуль кітайскі бок не даў адназначнага адказу па-поваду мясакамбінату, але пытанне юудзе прапрацоўвацца.