Для паляпшэння якасці выпускаемай прадукцыі на Оршасырзаводзе ў 2010 годзе была ўстаноўлена новая польская лінія па вытворчасці марожанага, якая дала магчымасць значна палепшыць яго якасць і павялічыць асартымент прадукцыі. Менавіта ў той момант і з'явілася новая гандлёвая марка марожанага "Аршанская марка" - гонар прадпрыемства.
Аднак апублікаваны нядаўна фотаздымак набытага пламбіру вытворчасці Оршасырзавода падрывае аўтарытэт дзяржаўнага прадпрыемства. На здымку выразна відаць, наколькі прагна эскімо пасыпана цёртым арахісам, што відавочна не адпавядае малюнку на этыкетцы і, зразумела, чаканням пакупніка. Карыстальнікам сусветнай павуціны падобная прагнасць вытворцы здалася нават пацешнай, і апублікаваны ананімным карыстальнікам здымак хутка разляцеўся па ўсім Інтэрнэце ў выглядзе новага мема.
Не сакрэт, што прадукцыю Оршасырзавода можна знайсці на прылаўках не толькі аршанскіх крам - большасць прадукцыі адпраўляецца на продаж у іншыя гарады і абласныя цэнтры Беларусі. Жыхара гарадскога пасёлка Лоеў Гомельскай вобласці Рамана Анісаўца таксама абурыла нядобрасумленнае стаўленне аршанскага прадпрыемства да свайго пакупніка і ён апублікаваў на сваёй старонцы сацыяльнай сеткі "ВКонтакте" фотаздымак набытага ім эскімо гандлёвай маркі "Аршанская марка", дадаўшы подпіс "Аршанская марка-падманка".
У вытворчых цэхах Оршасырзавода штодня вырабляецца каля 3,4 тон марожанага. Ці з'яўляюцца такія факты выпадковасцю альбо гэта ўсё ж прадуманая эканомія на пакупніках - невядома.