06:00

-3

5 м/с

996 гПа

09:00

-3

4 м/с

999 гПа

12:00

-0

4 м/с

1001 гПа

15:00

+0

3 м/с

1003 гПа

18:00

-3

3 м/с

1004 гПа

Орша, Грамадства

Як падзяліць дзіцёнка?

01.01.1970 03:00

3492 прагляду, 1 каментар

Аршанская сям'я праз суд спрабуе вярнуць сабе сваё ж дзіцё.

Нажаль, назваць гэтую сям'ю шчаслівай цяжкавата - і тата і маці доўгі час злоўжывалі алкаголем з-за чаго і патрапілі пад увагу сацыяльнай службы. І аднойчы дваіх сыноў (старэйшаму зараз 8 гадоў, а малодшаму - 3) ужо забіралі з сям'і на паўгады на забеспячэнне і выхаванне дзяржавы. Абодва бацькі рабілі спробы пазбавіцца кепскай звычкі ў час калі гэта, здавалася б, атрымалася, дзяцей ім вярнулі. Але вярнулася і старая залежнасць - зноў алкаголь і ў 2015 годзе іх пазбаўляюць бацькоўскіх правоў. Нават, пры тым, што юрыдычна бацькі ўжо не лічыліся бацькамі, але рэгулярна наведвалі сваіх дзяцей. Тым больш, што братоў падзялілі - старэйшы апынуўся ў Андрэеўшчыне, а малодшага адправілі ў Віцебск. У красавіку 2016 бацька чарговы раз паехаў наведаць свайго малодшага дзіцёнка, але сустракацца з сынам яму забаранілі. Афіцыйная прычына - ён напрацягу года некалькі разоў патрапіў у міліцыю ў стане алкагольнага ап'янення.

І вось, забарона на наведванне свайго сына і стала пераломным момантам у свядомасці бацькоў, абодва пагадзіліся, нават, на кардынальнае медычнае лячэнне. Сям'я спадзявалася, што прадстаўленыя даведкі пра кадзіроўку дадуць падставы для адмены рашэння аб пазбаўленні бацькоўскіх правоў, а яны спрабавалі і раней абскарджваць гэтае рашэнне. Калі бацьку было забаронена наведваць свайго сына, ён пачаў рэгулярна званіць у дзіцячую ўстанову, каб пацікавіцца пра справы дзіцёнка. Пры чарговым званку ў ліпені 2016 года, бацьку паведамілі, што ягоны сын цяпер юрыдычна стаў сынам іншай сям'і - яго ўсынавілі. Хто яго ўсынавіў і дзе зараз знаходзіцца іх сын бацькам не распавялі, паводле закону былі і не абавязаны.

Хаця ўсё адбылося, здавалася б, па закону, бацькі не лічаць такое рашэнне справядлівым і пачалі праз суд абскарджваць усынаўленне іх дзіцёнка. На дадзены момант прайшло ўжо тры судовых паседжанні, але ні разу на суд не прыйшлі новыя бацькі іх сына. Вядома толькі тое, што ўсынавілі іхняга малога мінчане - суды таму і праходзяць у Мінску па месцы жыхарства новай сям'і. Больш тата і мама пра сваё дзіця нічога не ведаюць і пабачыць яго не могуць.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Як падзяліць дзіцёнка?

Аршанская сям'я праз суд спрабуе вярнуць сабе сваё ж дзіцё.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение