Адзін пажар адбыўся 16-га чэрвеня днём. У пажарную службу званок паступіў а 16-02, паведамлялася пра гарэўшы жылы дом ў вёсцы Вялікае Бабіна. Пажарныя са сваёй задачай справіліся і пажар абыйшоўся без пацярпелых, але акрамя дома, які быў моцна пашкоджаны агнём, пажар знішчыў яшчэ сарай і лазню побач з домам.
А ў ноч з 16-га на 17-е пажар узнік у мястэчку Арэхаўск. Званок да пажарных паступіў а 3-39. Гарэла кватэра па вуліцы БелГРЭС. У дадзены выпадку смерць перамагла ратавальнікаў: літаральна праз 9 хвілін тушэння вагню ў кватэры быў знойдзены 60-гадовы гаспадар кватэры. Ён меў апёкі і пажарныя выклікалі брыгаду хуткай дапамогі. Медыкам давялося працавац ьне доўга. Літаральна праз 20 хвілін аказання дапамогі мужчына памёр.
Паводле зводкі МНС