Дарожна-транспартнае здарэнне адбылося 16-га чэрвеня ў 13:05 каля вёскі Хорабрава Аршанскага раёну. Мужчына 1981 года нараджэння ехаў на матацыкле “Хонда” з Оршы ў бок Лепеля, разагнаўся на павароце, а там не справіўся з кіраваннем і трапіў у левы кювет. Мужчына меў пасведчанне кіроўцы, але не той катэгорыі, патлумачылі ў ДАІ. Мужчына атрымаў шэраг траўмаў і быў змешчаны ў шпіталь. Ён трапіў у рэанімацыйнае аддзяленне Аршанскай лякарні. Пакуль невядома, ці пагражае нешта ягонаму жыццю.
Па факце аварыі праводзіцца праверка.
Фота abw.by.