Злачынствы, якія суд палічыў за хабарніцтва, адбываліся яшчэ ў 2015 годзе. З тае пары ішоў доўгі працэс следства і адскраджванняў, але 6 чэрвеня прысуд уступіў у законную сілу - паведамляе сайт "Магілёўскі рэгіён" са спасылкай на старэйшага памочніка пракурора Шклоўскага раёна. Асуджаны служыў начальнікам аднаго з атрадаў шклоўскай турмы і па просьбе асуджаных перадаваў ім заьароненыя рэчы. Сярод рэчаў былі: мабільныя тэлефоны, палешэты, плэеры, гарнітуру да сродкаў сувязі, сім-карты і флэшкі, касметыку (туалетную ваду), валюту, алкаголь і медыкаменты.
"Падагрэў" асуджаных адбываўся не з жаласці ці "па сяброўству", а за шчодрыя ўзнагароды ад саміх сядзельцаў і іх родзічаў. За гэта суд Шклоўскага раёна прысудзіў начальніка атрада да 7 год пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненга рэжыму, а таксама канфіскацыі маёмасці, пазбаўлення звання, забароны займаць адпаведныя пасады.