Сюжэт перадачы "Аўтастопам па Беларусі" ў тым, што вядучая ездзіць па краіне сустракаючыся з цікавымі людзьмі і наведваючы цікавыя мясціны. Чарговы выпуск перадачы прысвечаны Аршаншчыне. Хаця да самой Оршы Аўгіння Манцэвіч не даязжае. Яна наведвае вёскі Дзятлава Аршанскага раёна і Лісуны Талачынскага раёна, а краязнаўца Віктар Лютынскі праводзіць яе да месца дзе непасрэдна стаяў Рагвалодаў камень.
У другой частцы перадачы вядучая сустракаецца з аршанскім мастаком Барысам Івановым. Для гэтага таксама не трэба было ехаць у Оршу - мастак пераехаць у Лепельскі раён. Прапануем вашай увазе перадачу цалкам.