У перыяд з 30 чэрвеня па 3 ліпеня будзе перакрыты рух транспарту на ўчастку дарогі па вуліцы Леніна ад перасячэння з вул. Камсамольскай да перасячэння з вул. Замкавай.
Пачынаючы ад восьмай раніцы 30 чэрвеня вышэйзгаданы ўчастак дарогі на вул. Леніна не будзе даступны для руху транспарту ў сувязі з правядзеннем святочных мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. На дадзеным участку праезжай часткі будзе размешчаны рэспубліканскі кірмаш "Аршанскі каравай", падрыхтаваны Віцебскім аддзяленнем Беларускай гандлёва-прамысловай палаты пры падтрымцы Аршанскага раённага выканаўчага камітэта.