На прывакзальнай плошчы жыхары і госці Оршы, прынамсі адзін вечар, маглі пабачыць раней не існуючую птушку голуба-адзінарога. Птушку адрознівала тое, што на галаве ў яе тырчаў вялікі рог.
Канешне, насамрэч, гэта не новы від птушкі, а вынік жарту нейкага хулігана, які змог зрабіць і прымацаваць птушцы на галаву шапачку. Але выглядала гэта эфектна - многія прахожыя прыпыніліся, каб лепш разглядзець і разабрацца, што ж за галаўны ўбор у птушцы на галаве.