У вёсцы Александрыя Магілёўскай вобласці, што ў некалькіх дзясятках кіламетраў ад Оршы, пройдзе свята "Александрыя зьбірае сяброў". У прыватнасці, будзе адзначана старажытнае беларускае свята Купалле. Фэст будзе праводзіцца ўжо ў 8-мы раз, у рэпартажы тэлеканала АНТ паведамляецца, што гасцямі свята стануць звыш 100 тысячаў чалавек.
Раней мы публікавалі праграму свята і расклад цягнікоў.