Акрамя мінскіх лідараў нядаўна зарэгістраванай "Гавары праўду", у сустрэчы ўдзельнічаў і мясцовы каардынатар кампаніі Ігар Грышанаў. На сустрэчы з мэрам абмяркоўваўся шэраг пытанняў, пачынаючы, ад пошуку інвестараў для рэгіёна скончваючы ўстаноўкай таблічак у месцах дзе рака Куцеенка перасякаецца аўтамабільнымі дарогам. Сярод мясцовых праблемаў на якія актывісты звярнулі ўвагу: будаўніцтва вела-дарожкі ад Оршы да Бабінічаў, будаўніцтва дзіцячага садку ў Балабасава. Сярод пазітыўных дамоўленасцяў: абяццанне з боку чыноўнікаў зрабіць нармальны пад'езд да помніка ахвярам вайны каля вёскі Вялікая Міцькаўшчына.
Пасля сустрэчы ў выканкаме, актывісты наведалі яшчэ і аршанскі ільнокамбінат.