Інфармацыя пра здарэнне паступіла да нас адразу з некалькіх крыніцаў. Пры гэтым, афіцыйна факт гібелі рабочага наўрад ці нехта падцвердзіць - звычайна такія падзеі арганізацыі стараюцца схаваць.
Па інфармацыі з уласных крыніцаў, 30-гадовы рабочы лясгасу быў дасведчаным дрывасекам, магчыма таму ён на вырубцы застаўся сам — побач, калі ён выконваў свой рабочы абавязак, нікога не было. Але і пры вялікім досведзе ніхто не застрахаваны ад няшчасных выпадкаў — на рабочага звалілася дрэва. Некаторы час малады чалавек яшчэ быў жывы і, па меркаванні дактароў, калі б яго даставілі ў бальніцу раней, то тэарэтычна яго можна было б уратаваць.
У мужчыны засталася сям'я: жонка і двое дзяцей. Прычым, зараз жонка цяжарная яшчэ адным дзіцёнкам.