Аршанцы ў заключным туры першага кола чэмпіянату Беларусі ў І лізе згуляюць у Светлагорску з мясцовым “Хімікам”. Узаемаадносіны з камандай з поўдня краіны даўнія. Праўда, каманды 10 гадоў не сустракаліся з-за таго, што выступалі ў розных лігах. Дарэчы, “Хімік” застаецца адзінай камандай у беларускіх лігах, якая ніколі не змяняла сваёй прапіскі, усе сезоны праводзячы ў І лізе.
У апошніх 4 матчах са светлагорцамі “Орша” 1 раз выйграла, 1 раз згуляла ўнічыю і 2 разы прайграла. Розніца галоў 4-7 на карысць светлагорцаў.
Пад канец першага кола супернікі прыйшлі амаль упоравень. “Хімік” мае 16 пунктаў, “Орша” 18. Сераднякі табліцы пазмагаюцца за лепшае месца, а затым пойдуць на паўзу паміж часткамі чэмпіянату. Праўда, аршанцы зробяць гэта пазней, “Хімік” ужо выляцеў з Кубка краіны, а аршанцам 23-га трэба ехаць у Салігорск на змаганне 1/8 фіналу з “Шахцёрам”.
Матч “Хімік” – “Орша” пройдзе 19-га ліпеня на стадыёне “Хімік” у Светлагорску і пачнецца а 19:00.