00:00

-1

6 м/с

971 гПа

03:00

-1

8 м/с

974 гПа

06:00

-2

7 м/с

976 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

Орша, Грамадства

А гэта законна?

19.07.2017 16:31

3538 праглядаў, 4 каментара

На адным аршанскім прадпрыемстве скардзяцца на графік выходных дзён, усталяваны начальствам.

Адно з прадпрыемстваў Оршы, якое выпускае прадукцыю для машынабудаўнічай галіны, усталявала графік выходных дзён, які прыйшоўся не даспадобы некаторым работнікам. Нядзеля - агульны выходны для ўсіх, а вось другі выходны "плавае", па чарзе пераходзіць розных работнікам і на розныя дні тыдня. Але ёсць на прадпрыемстве людзі, якія хацелі б атрымаць два запар выходных, а потым працаваць пяць дзён, не "разрываючы" тыдзень.

У Міністэрстве працы не лічаць, што гэткім графікам выходных дзён прадпрыемства парушае артыкул 136 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, піша tut.by. У выпадках, прадугледжаных правіламі ўнутранага працоўнага распарадку ці графіка работ (зменнасці), другі выходны дзень можа быць прадугледжаны і ў любы іншы дзень тыдня, акрамя суботы і панядзелка, а таксама па Пагадненне паміж работнікам і наймальнікам.

Таксама ў Мінпрацы звяртаюць увагу на тое, што ў адпаведнасці з дэкрэтам № 5 ад 15 снежня 2014 году кіраўнікі могуць змяняць істотныя ўмовы працы (да якіх адносіцца і рэжым працоўнага часу) у сувязі з абгрунтаванымі вытворчымі, арганізацыйнымі або эканамічнымі прычынамі. Папярэдзіць пра гэта работніка павінны пісьмова і не пазней, чым за сем каляндарных дзён. Пры адмове работніка ад працягу працы з істотна змененымі ўмовамі працы працоўная дамова спыняецца па пункце 5 часткi 2 артыкула 35 Працоўнага кодэкса.

Сам жа работнік аршанскага прадпрыемства Віталь кажа, што неабходнасці змяняць графік выходных дзён у адміністрацыі не было — вытворчасць лёгка спыняецца і аднаўляецца ў любы час. Акрамя таго, не вядзецца абслугоўвання насельніцтва ў выходныя дні.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: А гэта законна?

На адным аршанскім прадпрыемстве скардзяцца на графік выходных дзён, усталяваны начальствам.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение