23-га ліпеня "Орша" ўпершыню згуляе ў 1/8 фіналу Кубка Беларусі. Так далёка ў барацьбе за гэты трафей "сіня-белыя" яшчэ не даходзілі. Супернікам на гэтай стадыі будзе грозны салігорскі "Шахцёр", да таго ж матч адбудзецца ў Салігорску на стадыёне "Будаўнік". Пачатак гульні 23-га ліпеня а 18:00.
Заўзятары "Оршы" ладзяць аўтобусны тур на гэты матч, вяртанне з Салігорска ў Оршу адразу па заканчэнні сустрэчы. Кошт аўтобуса фармуецца ў залежнасці ад колькасці чалавек, якія запішуцца на паездку. У салоне 18 месцаў, арыентаваны кошт паездкі 15 рублёў. Усіх, хто хоча паехаць у Салігорск, каб убачыць важны кубкавы матч і падтрымаць у ім "Оршу", просяць звяртацца ў паведамленні старонкі "ў кантакце".