У сераду 19 ліпеня на аршанскім рынку ўспыхнуў яшчэ адзін пажар. Нагадаем, што ў ноч з 16-га на 17-га ліпеня на тым жа рынку адбыўся пажар у выніку якога пацярпеў адзін з гандлёвых шапікаў. У выніку новага пажару згарэла 12 гандлёвых кропак.
Новы пажар узнік а 15-00 - у гэты час, у рабочы дзень пакупнікоў на рынку ўжо няма. Асноўная разглядаемая прычына пажару - парушэнне супрацьпажарных патрабаванняў пры правядзенні зварачных работаў. Але ў выніку згарэла 12 гандлёвых павільёнаў, некаторыя з іх разам з таварам, таму зараз многія прадпрымальнікі абмяркоўваюць версію падпалаў.
Фота сайта МНС.