Нешэраговы выпадак здарыўся ў Аршанскай радзільні. 33-гадовая Таццяна Лінкевіч нарадзіла на свет сапраўднага волата — хлопчыка вагой 5 кілаграмаў! Як паведаміла галоўны ўрач Аршанскай радзільні Іна Крачак журналістам "Віцьбічаў", мінулы раз такое буйное маляня нарадзілася ў Оршы яшчэ ў 80-я гады. Поўныя дадзеныя народжанага 11 ліпеня хлопчыка: рост - 64 сантыметры, вага 5 кг 130 г. Хлопчык абсалютна здаровы і выглядае вельмі прыкметна, ён амаль удвая большы за іншых нованароджаных. Пад габарыты і апетыты — калі равеснікі выпіваюць па 10 грамаў малочнай сумесі, так герой нашай публікацыі можа выпіць і 60 грамаў!
Маці з дзіцём ужо адправіліся дамоў. Усе мужчыны ў родзе Лінкевічаў вылучаюцца сваімі габарытамі, вось і сын выйшаў такім. Пяцікілаграмовы хлопчык — трэцяе дзіцё ў сям'і. Яго старэйшыя брат і сястра нараджаліся на свет меншымі.