Матч 1/8 фіналу Кубка Беларусі выклікае вялікі ажыятаж сярод аршанскіх прыхільнікаў футбола. Цікава, наколькі канкурэнтназдольным будзе наш клуб у кубкавым матчы з салігорскім "Шахцёрам" — фактычна другой па сіле камандай Беларусі пасля барысаўскага БАТЭ. Цікава паназіраць і за каэфіцэнтамі, якія ўсталёўваюць букмекерскія канторы напярэдадні матчу. Шанцы аршанцаў ацэньваюцца вельмі невысока. Для параўнання і аналізу мы ўзялі каэфіцэнты на перамогу клубаў менш, чым за суткі да матчу. Гэта Maxbet, Pari Match i BetCity.
Калі на вікторыю і, адпаведна, праход у 1/4 фіналу "Шахцёра" каэфіцэнт складае 1.03 — 1.04, то на перамогу "Оршы" 25.0 — 27.1. Зыходзячы з гэтых каэфіцэнтаў, можна зразумець відавочны факт: аршанская каманда расцэньваецца як яўны аўтсайдэр паядынку ў Салігорску. Паставіць на "Оршу" ў такой сітуацыі рашыцца толькі вялікі рызыкант, альбо адчайны прыхільнік "сіня-белых".
Пабачым, як атрымаецца на самай справе. Матч "Шахцёр" — "Орша" пачнецца а 18:00 на стадыёне "Будаўнік" у Салігорску.