Авіякампанія будзе зарэгістраваная на базе "Аршанскага авіяматорнага завода" ў Балбасава. Кіраўніком кампаніі будзе Казімір Ціхановіч.
Зрэшты, на дадзены момант авіякампанія толькі зарэгістравана, пакуль не набраны ў штат высокакваліфікаваны персанал, наперадзе сертыфікацыя авіяперавозчыка. Мяркуецца, што ў выпадку хуткага працэсу сертыфікацыі першыя рэйсы кампанія здзейсніць адразу пасля Новага года. Кампанія будзе займацца перавозкай грузаў, на ёй будуць задзейнічаныя і верталёты, сабраныя альбо адрамантаваныя на заводзе ў Балбасава.
Глава ўкраінскай кампаніі "Мотор Січ", што валодае авіярамонтным заводам, Вячаслаў Багуслаеў адзначыў, што неабходна задзейнічаць узлётна-пасадачную паласу. Акрамя авіякампаніі на базе аэрадрома плануецца стварыць і вучэбны цэнтр.