00:00

-1

6 м/с

971 гПа

03:00

-1

8 м/с

974 гПа

06:00

-2

7 м/с

976 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

Орша, Грамадства

Снег у Оршы

24.07.2017 20:05

2983 прагляду, 0 каментароў

Наш горад адзначыўся ў рэкордна халодных красавіку і траўні.

Красавік і травень 2017 года сталіся рэкордна халоднымі для Беларусі. Пра гэта паведаміла начальнік аддзелу клімату Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролю радыёактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Алена Камароўская. На адмысловай прэс-канферэнцыі ў Менску, дзе прысутнічаў і карэспандэнт orsha.eu, Алена Камароўская распавяла, што вясна сёлета прыйшла на тэрыторыю нашай краіны 18 лютага, што незвычайна і выбіваецца з нормы. І першая палова вясны была цёплай, у сакавіку сярэднямесячная тэмпература нават была вышэй за звыклую на 6 градусаў.

Характэрныя тэмпературы адсутнічалі і ў другой палове вясны. Толькі ўжо ў іншым кірунку, халодным. З сярэдзіны красавіка па сярэдзіну траўня ў нашай краіне назіралася сярэдняя тэмпература на 3 - 3,5 градусы ніжэй за норму. Так халодна ў гэты перыяд не бывала больш за 70 гадоў! 10-12 траўня на большай частцы тэрыторыі краіны адзначаліся замаразкі і ў паветры, і на паверхні глебы. Іх інтэнсіўнасць сягала ад 0 да мінус 5 градусаў. Замаразкі былі зафіксаваны метэаролагамі і ў пачатку чэрвеня.

Самым жа вялікім сюрпрызам мінулай вясны стаў снег. Ён назіраўся тры дні ў траўні - 1, 10 і 11 чысла. Прычым тут асобна спецыялістка падкрэсліла Оршу. У нашым горадзе снежная "коўдра" дасягала 6 сантыметраў. Вось такую халодную вясну і снежны травень мы перажылі.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Снег у Оршы

Наш горад адзначыўся ў рэкордна халодных красавіку і траўні.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение