Арыгіналаў гэтых фотаздымкаў на Беларусі няма - іх атрымалася знайсці ў Нацыянальнай бібліятэцы Польшы. Але ў беларускіх СМІ выгляд гэтага палацу раней ужо з'яўляўся. Каштоўнасць жа новай публікацыі, якую размесціла на сваім сайце Радыё Свабода, ў тым, што на другім фотаздымку паказаны і ўнутраны інтэр'ер палацу. Палац быў пабудаваны ў 19 стагоддзі і належыў сям'і шляхцічаў Свяцкіх, у 1911 да яго была дабудавана адметная вежа. Вядома, што ў 1903-1904 гадах тут жыў і працаваў Янка Купала. Яшчэ ў 1993 годзе палац выкарыстоўваўся мясцовай гаспадаркай і лічыўся помнікам архітэктуры рэспубліканскага значэння. Цяпер будынак ў руінах.
На фота: выгляд палацу ў 1905 годзе
На фота: унутраны інтэр'ер палацу таго ж часу
На фота: сёняшні стан палацу паводле сайта "Глобус Беларусі"