00:00

-1

6 м/с

971 гПа

03:00

-1

8 м/с

974 гПа

06:00

-2

7 м/с

976 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

Орша, Грамадства

Так карміць нельга

25.07.2017 20:39

4013 праглядаў, 13 каментароў

"Орша-сэрвіс" карміў школьнікаў з парушэннем санітарных нормаў.

Камітэт дзяржаўнага кантролю правёў дыхтоўную праверку прадпрыемства "Орша-сэрвіс". Праверка паказала, што прадпрыемства не забяспечыла выкананне натуральных нормаў харчавання школьнікаў у 2016 годзе і першым квартале 2017. Самы нізкі ўзровень у Оршы назіраўся па кандытарскіх вырабах (48%), смятане (58%), тварагу (60%), сыру (72%). У меню, як паведамілі ў Камітэце дзяржкантролю Віцебскай вобласці, уключаліся адны і тыя ж стравы некалькі дзён запар, што не адпавядае рэкамендацыям і патрабаванням. Нормы вымагаюць абмяжоўваць стравы з выкарыстаннем вараных каўбас, сасісак. У буфетах для аршанскіх школьнікаў штодзённа прадаваліся мучныя вырабы накшталт сасісак у цесце, смажанак, піцаў. Ёсць абмежаванне, якое прадугледжвае продаж падобнай прадукцыі не часцей, чым двойчы на тыдзень. Часта ў Оршы парушаліся і масы страваў, была недавага.

Матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне аб'ектаў харчавання і гандлю ў школах таксама не адпавядае заяўленаму ўзроўню. Ажно ў сямі аб'ектах "Орша-сэрвіс" зафіксавана антысанітарыя. У гэтых кропках выкарыстоўваўся рыштунак з карозіяй, а часам і проста брудны посуд. Былі талеркі і кубкі з расколінамі і адбітымі часткамі, прадукцыя захоўвалася пра неналежнай тэмпературы, а інфармацыя пра тэрмін прыдатнасці часцяком адсутнічала.

Аналагічныя парушэнні выяўлены на прадпрыемстве "Вітміл" у Віцебску. Па выніках грунтоўнай праверкі КДК, 29 работнікаў і суб'ектаў гаспадарання прыцягнуты за свае парушэнні да адміністратыўнай адказнасці. Яшчэ да 26 чалавек прыняты меры дысцыплінарнай адказнасці. У Аршанскім райвыканкаме адбылася адмысловая нарада з разглядам сітуацыі. Чыноўнікам загадана больш уважліва сачыць за выкананнем нормаў па харчаванні школьнікаў у Оршы.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Так карміць нельга

"Орша-сэрвіс" карміў школьнікаў з парушэннем санітарных нормаў.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение