Новая крама, якая адкрылася ў раёне Раніцы з'яўляецца часткай вялікай кампаніі ARMTEK, якая стварылася ў 1995 годзе шляхам аб'яднання шэрагу больш дробных аптовых пастаўшчыкоў запчастак для аўтамабілей. Кампанія пазіцыянуе сябе як адзін з лідараў беларускага рынку ў сваім сектары. Раздробныя крамы АRMTEK прадстаўлены практычна ва ўсіх буйных гарадах краіны (у Баранавічах, нават, тры), а ў Оршу кампанія прыйшла толькі ў гэтым годзе.
Крама адкрыўшая свае дзверы ў адной з частак былой крамы Раніца на Леніна 63, абяццае высокую якасць запчастак, карту пакупніка па якой можна купляць тавар са зніжкай, іншыя зніжкі на тавары ад 10%. Магчымую растэрміноўку на пакупкі і г.д. Адзіны нумар кампаніі для ўдакладнення наяўнасці тавару ды іншых пытанняў - 7600.