Возера Шчацінкаўскае - ці па-народнаму Кар'ер - папулярнае месца летняга адпачынку каля Оршы. Па новай дарозе, якая нядаўна з'явілася побач з возерам, быў запушчаны рэйсавы аўтобус №13, які злучыў паміж сабой вуліцу Магілёўскую і раён Заходняя. У летні перыяд шмат пасажыраў аўтобуса пачалі прасіць кіроўцаў прыпыніць каля Кар'ера, хаця прыпынак там быў не прадугледжаны. Работнікі аўтапарку, нават, заклікалі пасажыраў звяртацца ў выканкам па пытанні стварэння прыпынку каля возера.
І просьбы былі пачутыя. Нядаўна каля возера Шчацінскаўскае з'явіўся прыпынак з назвай Кар'ер.