Фанаты футбольнага клуба "Орша" падвялі некаторыя вынікі гульні клуба ў першай палове сезону. У іх блогу з'явіўся допіс пра справы каманды, якой на пачатку жніўня належыць пачаць другую палову чэмпіянату. У прыватнасці, фанаты адзначылі, што галоўны трэнер Юрый Канаплёў у цяперашняй сітуацыі робіць усё магчымае для каманды, хоць шмат і праблем. Падлічана таксама, што ўжо ў 8-мі матчах бягучага сезону "сіня-белыя" прапускалі ў канцы сустрэчы, гэта стала адной з асноўных праблем і прывяло да прамежкавага 11-га месца ў табліцы. У той жа час, клуб упершыню прабіўся ў 1/8 фіналу Кубка. Асобна ў артыкуле адзначана і праца з публікай. Фанаты пішуць, што кіраўніцтва аршанскага футбола не дазволіла "ўтапіць" свой клуб, аднак пры гэтым не спрабуе прапагандаваць каманду сярод людзей, на стадыёне нельга купіць атрыбутыку з колерамі клуба, а таксама "Орша" ледзь не адзіная каманда ва ўсёй 1-й лізе, якая не мае свайго клубнага сайту і прэс-службы.
Цалкам вынікі першай паловы сезону для "Оршы" можна прачытаць па спасылцы.