00:00

-1

6 м/с

971 гПа

03:00

-1

8 м/с

974 гПа

06:00

-2

7 м/с

976 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

Орша, Грамадства

Хапае амаль на 10 хвілін

30.07.2017 07:48

5031 прагляд, 13 каментароў

Жыхары Оршы шмат часу праводзяць на порнасайтах.

Рэсурс для дарослых (18+) Pornhub склаў рэйтынг сваіх карыстальнікаў у Беларусі. За першую палову 2017 года высветлілася, што ў беларусаў змянілася любімая катэгорыя. Акрамя таго, вызначаны гарады, жыхары якіх долей за ўсё затрымліваюцца на сайце. Аршанцы трапілі на 5-е месца рэйтынга, жыхары нашага горада, якія наведваюць гэты рэсурс "18+", у сярэднім праводзяць на старонцы 9 хвілін 14 секунд. Больш за ўсё толькі ў Баранавічах, Наваполацку, Мазыры і Менску.

8 хвілін 37 секунд у сярэднім праводзяць на сайце жыхары Маладзечна — гэта самы нізкі паказчык сярод беларускіх населеных пунктаў. Як паведамляе партал, 70 % яго наведнікаў — мужчыны, а 30 % складаюць жанчыны. Звычайная аўдыторыя — людзі ад 25 да 34 гадоў. Палова наведнікаў, як піша tut.by, заходзіць на сайт з настольных кампутараў, палова з планшэтаў і смартфонаў. Самая папулярная катэгорыя ў беларусаў на сайце — хентай, жанр японскай анімацыі.

Нагадаем, што ў Беларусі артыкуламі 343 і 343/1 забаронены выраб матэрыялаў з парнаграфіяй і прадметаў парнаграфічнага характару, распаўсюд порнаролікаў, у тым ліку матэрыялаў з выявай непаўналетніх. Таксама забаронена захоўванне з мэтай распаўсюду, публічная дэманстрацыя парнаграфічных матэрыялаў. Па некаторых частках артыкулу можна атрымаць да 13 гадоў зняволення.

Што датычыцца прагляду парнаграфіі, то яго не забараняе ніводная з нормаў законаў, якія дзейнічаюць у Рэспубліцы Беларусь. Але не ўсе людзі добра знаёмыя з законамі сваёй краіны, а таму трапляюцца на вуду махляроў. Сёлета ў судзе Оршы і Аршанскага раёна была асуджана група махляроў, якая пад выглядам супрацоўнікаў міліцыі штрафавала грамадзян за візіты на порнасайты. У злачынную групу ўваходзілі трое аршанцаў, жыхар Менска і трое грамадзянаў Расеі.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Хапае амаль на 10 хвілін

Жыхары Оршы шмат часу праводзяць на порнасайтах.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение