Як паведамляе зводка УУС, у лесе каля вуліцы Шклоўскай міліцыянты ў ходзе антанаркатычнай аперацыі "Мак" выявілі так званыя "закладкі" - тайнікі прызначаныя для таямнічых пакупнікоў. Агулам у лесе было знойдзена аж 62 скрутка агульнай вагой у 32,86 грамаў асабліва небяспечнага наркотыка пад назвай "Альфа PVP". Гэты наркотык немагчыма сінтэзаваць у хатніх умовах і паступае да нас праз шэраг краінаў з Кітаю, Індыі ці Пакістану.
Міліцыянтам удалося не толькі затрымаць наркотык, але і яго ўладальніка. Ім аказаўся 18-гадовы навучэнец аднаго з мінскіх ліцэяў. Заведзена крымінальная справа.