Майстарскі турнір імя М.П.Вярбіцкага па паўэр-ліфцінгу адбыўся ў менску 30-га ліпеня. На ім сваё важкае слова сказала Марына Гарбачова з Оршы. Чэмпіёнка Беларусі, якая трэніруецца ў трэнера Аляксандра Казлова, на турніры ў Менску паказала свае здольнасці не толькі ў сваёй вагавай катэгорыі, але змагалася за перамогу і ў агульным заліку. У майстарскім турніры аршанка заваявала залаты медаль у абсалютным заліку па станавай цязе.
У вагавой катэгорыі 48 кг яна ўзяла 132 500 кг (каэфіцэнт Вілкса 176,8), тройчы абнавіўшы рэкорд WRPF Беларусь. Акрамя таго, усталяваныя рэкорды Еўропы і свету (з допінгавым кантролем) – 115 кг. Абноўлены і рэкорд Еўропы і свету (без доп.кантролю) – 125 кг.