Буйны міжнародны турнір адбудзецца з 4 па 13 жніўня уключна ў сталіцы Вялікай Брытаніі — Лондане. У змаганнях возьмуць удзел і беларускія спартоўцы. Уганаравана такой магчымасцю і Аліна Талай, знакамітая на ўсю планету аршанка, удзельніца дзвюх Алімпійскіх гульняў і шматразовая чэмпіёнка Беларусі. У першыя дні аршанцы будуць назіраць за выступленнямі іншых беларускіх атлетаў, а пад заканчэнне чэмпіянату стартуе і праграма ў жаночым бегу на 100 метраў з бар'ерамі.
Кваліфікацыйныя забегі ў жанчын у гэтай дысцыпліне пачнуцца ў 13:45 у пятніцу, 11-га жніўня. А 22:05 па беларускім часе пачнуцца паўфіналы. А ўвечары наступнага дня, а 22:05 ужо 12-га жніўня адбудзецца фінал.
Лепшы паказчык Аліны Талай у гэтым сезоне - 12,90 секундаў. Гэта істотна павольней за яе лепшы ў кар'еры вынік - 12,63 с, які яна паказала ў нямецкім Рэгенсбургу 5-га чэрвеня 2016 года.