Інструктар па плаванні Дзмітрый Ягораў з Оршы даўно адзначаецца неверагоднымі ўчынкамі ў спорце. Можна сказаць шчыра, экстрымальным. У 2013 ён пераплыў праліў Басфор, а ў 2014 перасёк Гібралтарскі праліў. А ў 2015 вырашыў, што экстрыму недастаткова і заняўся свімранам. Той самы від спорту, дзе неабходна шмат прабегчы ў гідракасцюме і праплысці ў абутку. Кандыдат у майстры спорту па арыентаванні і плаванні нарадзіўся ў Оршы, а зараз жыве ў Санкт-Пецярбургу.
Сёлета аршанец адправіўся на SwimRun Ötillö — галавазломныя па цяжкасці спаборніцтвы, у якіх спартоўцам неабходна пераадолець 26 выспаў Стакгольмскага архіпелагу і пралівы паміж імі. Усяго неабходна прабегчы 65 кіламетраў і 10 кіламетраў праплысці ў абутку. А на чэмпіянаце свету па свімрану ў 2015-м Дзмітрый Ягораў фінішаваў 11-м, прычым завяршаў дыстанцыю на абязбольваючых прэпаратах. Поўная гісторыя неверагодна моцнага аршанца — па спасылцы.