Дэпартамент "Ахова" правёў абластны конкурс прафесійнага майстэрства сярод сваіх маладых супрацоўнікаў. Міліцыянты спабрнічалі паміж сабой у стральбе, фізічнай і службовай падрыхтоўцы. Лепш за іншых быў падрыхтаваны міліцыянт групы затрымання аршанскай "Аховы" Дзмітрый Гутаў.
На дадзены момант Дзмітрый служыць у званні сяржанта. Яму 22 гады. Сяржант навучаўся у школе №11, потым скончыў машынабудаўнічы ліцэй (былое ПТВ №122) і пайшоў у войска. У віцебскую гвардзейскую брыгаду спец.аперацый (па старому ВДВ). А пасля войска пайшоў служыць у міліцыю.
Фота і інфармацыя паводле сайту УУС.