Рознага роду капішчы, ахвярныя камяні, каменныя ці драўляныя ідалы ў дахрысціянскі перыяд у Беларусі сустракаліся каля кожнага паселішча. З прыходам хрысціянства, місіянеры пачалі змагацца са старадаўнімі вераваннямі рознымі посабамі: дзесці прымусам, дзесці хітрасцю. У выніку такога змагання большасць язычніцкіх святыняў былі знічшаны, або з язычніцкіх "сталі" хрысціянскімі (на месцы капішчаў будаваліся храмы, ахвярныя камяні станавіліся часткай храмаў і г.д.) Але былі і выключэнні: у некаторых месцах камяні якія лічыліся асаблівымі для язычнікаў можна знайсці і зараз. Некалькі іх захавалася і ў нашым рэгіёне. Некаторыя з іх, хаця і захаваліся, але зараз не вядомыя і не падобныя на месцы малітваў.
Гэтым летам адзін з такіх малітоўных камянёў быў адноўлены ў суседнім Круглянскім раёне. Інфармацыя пра экспедыцыю да ахвярніка з фотаздымкамі, апублікаваў сайта газеты "Наша Ніва". Пры гэтым, аўтары артыкула, яны ж і ўдзельнікі экспедыцыі, не называюць ні назву ўрочышча, ні назву суседняй вёскі каля якой быў знойдзены і адноўлены камень (магчыма, у мэтах пазбягання вандалізму).
Знайшлі камень яшчэ ў пачатку 21 стагоддзя. Ён ляжаў на гары, якая ў мясцовага насельніцтва мела сваю назву - прыкмета таго, што на ёй знаходзілася нейкая святыня - і меў відавочныя прыкметы ручной апрацоўкі - не звычайную форму. Аматары язычніцтва паставілі камень у меркаваны перашапачатковы выгляд - "сталом да неба".