Асфальтаванне вуліцы Беларускай, якая хаця і схавана ад вачэй прахожых, хаця знаходзіцца ў цэнтры горада, было запланавана яшчэ пад час падрыхтоўкі Оршы да рэспубліканскіх Дажынак у 2008 годзе. Але тады дарога на вуліцы так і не пабачыла асфальта (а яго тут не было ніколі ўвогуле). Але стан гравійнага пакрыцця моына не задавальняў жыхароў Беларускай: летам ад дарогі падымаўся пыл, а ў даждж ствараліся лужыны па якіх было складана прайсці.
Жыхары сталі дамагацца асфальтавання шляхам напісання калектыўных лістоў і зваротаў у розныя інстанцыі. У гэтым годзе справа зварушылася з мёртвай кропкі. 30 мая, ў адказ на звароты жыхароў вуліцы, тут прайшоў сход з удзелам намесніка старшыні выканкама Пальвінскім і памошнікам дэпутата парламента Мацюшэўскай. На сходзе чыноўнік даў абяццанне арганізаваць падсыпку вуліцы асфальтагранулятам у ліпені.
У канцы ліпеня абяццанне было выканана, чым вырашаны праблемы пылу, ямінаў і бруду.
Так было на Беларускай раней:
А так цяпер: