Адказная гульня 17-га туру чэмпіянату Беларусі ў І лізе пройдзе на аршанскім Гарадскім стадыёне. У суперніках будзе сталічны "Энергетык-БДУ", які яшчэ летась называўся "Зоркай-БДУ". У першым коле аршанцы згулялі ўнічыю на чужым полі 1:1, а гол забіў Дзмітрый Жданок. Цяпер Жданок застаўся ў складзе каманды, нягледзячы на тое, што ў апошнія два тыдні яе пакінулі многія іншыя гульцы асновы. Старт другога кола ў аршанцаў не задаўся. Гасцявы паядынак з пінскай "Хваляй" завяршыўся паразай 1:5.
Паводле чутак, новымі футбалістамі "Оршы" могуць стаць два форварды магілёўскага "Дняпра", якія напярэдадні разарвалі кантракты з клубам. 33-гадовы Аляксандр Сазанкоў і 28-гадовы Уладзімір Юрчанка.
Перад гульнёй 17-га туру "Энергетык" мае 23 пункты і займае 7-ю пазіцыю ў табліцы, "сіня-белыя" маюць 18 пунктаў і знаходзяцца на 12-м месцы.
Матч "Орша" - "Энергетык-БДУ" адбудзецца 12-га жніўня і пачнецца а 17:00.