Ю-туб спецыфічны сайт: ён працуе як сацыяльная сетка, але ў адрозненні ад іншых сац.сетак не патрабуе абавязковай рэгістрацыі і праглядаць яго кантэнт можа любы карыстальнік інтэрнэту. Таму не заўсёды каналы, якія ставяць папулярныя відэа маюць шмат падпісчыкаў. І "накруціць" падпісчыкаў таксама вельмі складана.
Рэдакцыя нашага сайту ўвогуле не ўспрымала свой канал на ю-тубе як метад дадатковай папулярызацыі сайта - ён быў патрэбны выключна для тэхнічнай работы з відэа-матэр'яламі. Тым не меньш, учора на наш канал падпісаўся соты карыстальнік, што для каналаў арыентаваных на рэгіянальныя падзеі даволі добры вынік.
Падпісацца на наш канал можаце і вы. Спасылка на канал Orshaeu тут.