18:00

+0

8 м/с

980 гПа

21:00

-0

5 м/с

980 гПа

00:00

-0

1 м/с

979 гПа

03:00

-1

1 м/с

979 гПа

06:00

-2

4 м/с

978 гПа

Орша, Спорт

Заўзеем за Талай!

11.08.2017 07:00

2268 праглядаў, 3 каментара

Аліна Талай у 13:01 выйдзе на старт забегу на 100 метраў з бар'ерамі.

У Лондане працягваецца чэмпіянат свету па лёгкай атлетыцы. Пакуль беларусы выступаюць на ім не так і ўдала, аднак спадзевы на медалі ёсць. У першую чаргу, яны звязаныя з аршанкай Алінай Талай. Бронзавая прызёрка мінулага чэмпіянату свету, які прайшоў у Пекіне, пачне спаборнічаць у сваёй дысцыпліне 100 метраў з бар'ерамі. У дадзенай дысцыпліне выступіць і яшчэ адна беларуска - Эльвіра Герман. Яна стартуе ў апошнім, 5-м кваліфікацыйным забегу. А вось Аліна Талай стартуе крыху раней - яна пабяжыць у забегу № 3. Ён пачнецца ў 13:01 па беларускім часе, у Лондане ў гэты час будзе 11:01. З усіх суперніц па забегу, Аліна саступае па лепшым паказчыку за кар'еру толькі Кендры Харысан са Злучаных Штатаў. Лепшы час амерыканкі 12,20 с, у Аліны 12,63. Таксама ў забегу паўдзельнічаюць спрынтаркі з ЗША, Аўстраліі, Нігерыі, Грэцыі, Егіпта і Багамскіх выспаў. Для выхаду ў паўфінал неабходна ўвайсці ў чацвёрку лепшых у сваім забегу. Чыста тэарэтычна выйсці можна і з 8-га месца ў забегу, але спартоўкі ад 5-га месца будуць дабірацца па лепшым часе.

За забегам можна назіраць па шматлікіх каналах. Па тэлеканале "Беларусь 5", на ютуб-трансляцыі і па радыё-трансляцыі.

Напярэдадні Аліна гуляла па Лондане і нават зрабіла фотаздымак каля знакамітага моста.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Заўзеем за Талай!

Аліна Талай у 13:01 выйдзе на старт забегу на 100 метраў з бар'ерамі.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение