15:00

+4

2 м/с

1009 гПа

18:00

+3

2 м/с

1008 гПа

21:00

+1

2 м/с

1007 гПа

00:00

+0

3 м/с

1007 гПа

03:00

-0

2 м/с

1006 гПа

Орша, Спорт

Талай у фінале!

12.08.2017 10:38

2616 праглядаў, 7 каментароў

Аліна Талай прабілася ў фінал чэмпіянату свету на дыстанцыі 100 метраў з бар'ерамі.

У Лондане на чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы беларуска Аліна Талай прабілася ў фінал спаборніцтваў па бегу на 100 метраў з бар'ерамі. У забегу ў ранішняй праграме яна фінішавала другой з лепшым уласным вынікам сезону - 12,88. У паўфінале Талай таксама была другой, саступіўшы толькі Крысціне Мэннінг са Злучаных Штатаў. Пры гэтым і тут Талай (на фота) абнавіла свой лепшы паказчык сезону - 12,85. Два абноўленыя вынікі сведчаць аб тым, што аршанка падышла да чэмпіянату свету на піку формы. Адметна, што двойчы ўслед за Талай ішла Янік Томпсан з Ямайкі, якая двойчы паказала ідэнтычны вынік - 12,88.

Другая беларуска Эльвіра Герман, на жаль, прабіцца ў фінал не здолела. Але для Эльвіры гэта першы чэмпіянат свету.

У фінале Аліна Талай пабяжыць па 8-й, перадапошняй дарожцы (стартуюць таксама па 9-й, па 1-й не стартуе ніхто). У вырашальным забегу палова спрынтарак - амерыканкі. Астатнія прадстаўляюць, адпаведна, Беларусь, Нідэрланды, Аўстралію і Нямеччыну. Перад фіналам Аліна не расцэньваецца фаварыткай - сярод усіх васьмі ўдзельніц у яе найгоршы час у сезоне, усе суперніцы сёлета беглі хутчэй за аршанку. Аднак Талай паказвае цудоўную тэндэнцыю - ў абодвух забегах на чэмпіянаце свету яна "скідала" са свайго папярэдняга часу долі секунды. Плюс да ўсяго - бар'ерны бег непрадказальны, у ім бываюць і падзенні, і іншыя непрадбачаныя сітуацыі. Галоўнае ў гэтай сітуацыі няўхільна бегчы наперад да фінішу. Усё пакажа фінал.

Фінал адбудзецца 12-га жніўня і пачнецца а 22:05 па беларускім часе.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Талай у фінале!

Аліна Талай прабілася ў фінал чэмпіянату свету на дыстанцыі 100 метраў з бар'ерамі.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение