На Лядовай арэне а 17:00 сустрэнуцца моладзевая зборная Беларусі (хакеісты, не старэйшыя за 20 гадоў) і сербская "Црвэна Звэзда", якая ўдзельнічае ў Кубку Беларусі (Кубку Руслана Салея) па-за конкурсам. Напярэдадні адбыліся першыя матчы групавога этапу. Моладзевая зборная пад кіраўніцтвам Юрыя Файкова саступіла 3:4 менскаму "Юнацтву". Каманда з Бялграду саступіла ХК "Брэст" 1:3. "Црвэну Звэзду" трэніруе беларускі трэнер Ігар Крывашлык. Каманды гуляюць у падгрупе "А", акрамя пералічаных калектываў у ёй гуляюць "Шахцёр" з Салігорску, "Дынама-Маладзечна" і наваполацкі "Хімік". У падгрупе "Б" выступаюць "Нёман" Гародня, "Гомель", "Металург-Жлобін", "Ліда", "Магілёў" і "Віцебск". Гэта ўжо 16 розыгрыш кубка краіны. У паўфінал выйдуць па дзве лепшыя каманды з кожнай падгрупы.
Матч моладзевай зборнай Беларусі з "Црвэнай Звэздай" адбудзецца 12-га жніўня а 17:00 у Лядовай арэне Оршы.