18:00

+0

8 м/с

980 гПа

21:00

-0

5 м/с

980 гПа

00:00

-0

1 м/с

979 гПа

03:00

-1

1 м/с

979 гПа

06:00

-2

4 м/с

978 гПа

Орша, Спорт

Аліна фінішавала 6-й

13.08.2017 11:57

2626 праглядаў, 0 каментароў

Аліна Талай у бегу на 100 метраў з бар'ерамі на ЧС у Лондане стала 6-й (+ фота).

Фінальны забег праходзіў ва ўжо добра вядомай беларусцы кампаніі. Лідары сезону і намінанты ўсіх магчымых у свеце лёгкай атлетыкі ўзнагарод спаборнічалі за права быць першай у свеце. Шанцы Аліна на медалі ад пачатку расцэньваліся як адны з найменьшых - у гэтым сезоне Талай праводзіла якасна новыя трэніроўкі, намагалася разам з трэнерам максімальна эфектыўна прымяніць яго методыку на дарожцы.

Аднак шлях гэты не такі кароткі, як хацелася б. Сёлета Аліна бегала не настолькі хутка, як некаторыя яе суперніцы. Не ўдалося заваяваць медалі і ў фінале. Аднак Аліна, якая паляпшала свой лепшы час сезону ў забегу і ў паўфінале, скінула долі секунды са свайго лепшага выніку і ў фінальным змаганні! Гэта азначае, што беларуска зрабіла ўсё магчымае на дадзены момант. Тройчы, ад этапу да этапу, абнаўляць лепшы час сезону - гэта яскрава сведчыць пра тое, што Талай планамерна падводзілася да фіналу і якраз там паказала, на што здольная.

Самай шпаркай у гэты вечар была аўстралійка Саллі Пірсан, срэбра дасталося амерыканцы Дон Харпер-Нэльсан, а на трэцюю прыступку п'едэсталу ўзнялася Памэла Дуткевіч з Нямеччыны. Аліна з вынікам 12,81 стала 6-й. Як і срэбная медалістка Харпер-Нэльсан, яна паказала лепшы ўласны вынік сезону.

Адзначым, што на чэмпіянаце свету ў Лондане ніхто з беларускіх атлетаў не змог заваяваць медалі.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Аліна фінішавала 6-й

Аліна Талай у бегу на 100 метраў з бар'ерамі на ЧС у Лондане стала 6-й (+ фота).

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение