12:00

-1

1 м/с

1002 гПа

15:00

-1

2 м/с

1003 гПа

18:00

-1

3 м/с

1004 гПа

21:00

-2

3 м/с

1006 гПа

00:00

-1

3 м/с

1007 гПа

Орша, Грамадства

13 крымінальных спраў

16.08.2017 17:47

4236 праглядаў, 11 каментароў

У дачыненні да службовых асоб Аршанскага райпо распачата 13 крымінальных спраў.

У дачыненні да службовых асоб Аршанскага райпо па выніках праверкі КДК і фінансавай міліцыі распачата 13 крымінальных спраў, распавялі ў Камітэце дзяржкантролю вобласці. Праверка Аршанскага раённага спажывецкага грамадства праводзілася Аршанскім міжрайкамітэтам КДК сумесна з фінансавай міліцыяй. Нагодай для яе правядзення паслужыла невыкананне арганізацыяй на працягу апошніх гадоў даведзеных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця і значныя страты. Напрыклад, тэмп росту рознічнага тавараабароту за 2016 год склаў 87% пры даведзеным аблспажыўсаюзам заданні 102%, за першае паўгоддзе 2017 года - 50,6% пры заданні 101%. Страты па выніках працы склалі адпаведна Br1,2 млн і Br438 тыс.

У шэрагу магазінаў адсутнічалі ў продажы тавары першай неабходнасці: кісламалочная прадукцыя, яйкі, макароны айчынных вытворцаў, кава, мыла гаспадарчае і шэраг іншых тавараў. Прыём наяўных грашовых сродкаў і выкарыстанне выручкі, што паступіла ў касу, ажыццяўляліся з парушэннем устаноўленага парадку.

   Таксама пры закупцы ў насельніцтва лому і адходаў чорных металаў нарыхтоўшчыкамі другаснай сыравіны ў адпаведных ведамасцях ўказваліся ілжывыя звесткі аб здатчыках, піша БЕЛТА. Металалом, які належыць юрыдычнай асобе, прымаўся як ад фізічнай асобы, што пацягнула залішнюю выплату грашовых сродкаў. Мелі месца парушэнні парадку вядзення бухгалтарскага ўліку і скажэння дадзеных дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці.

Неаднаразова дапушчалася наяўнасць пратэрмінаванай запазычанасці за пастаўленыя алкагольныя напоі. Пры гэтым кіраўніцтвам Аршанскага райпо пастановы эканамічных судоў аб спагнанні крэдыторскай запазычанасці пры наяўнай магчымасці не выконваліся. За наўмыснае ўхіленне ад пагашэння крэдыторскай запазычанасці па ўступіўшых у законную сілу пастановах суда ў дачыненні да вінаватых асоб распачата 13 крымінальных спраў. Таксама па выніках праверкі 17 чалавек прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці, 28 — да дысцыплінарнай.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: 13 крымінальных спраў

У дачыненні да службовых асоб Аршанскага райпо распачата 13 крымінальных спраў.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение