Візіт не стане нечаканасцю. Ужо больш за тыдзень у раёне ідзе добраўпарадкаванне ўздоўж чыгунак і дарог па якіх патэнцыйна можа прайсці маршрут прэзідэнта. У самі горадзе, праўда, добраўпарадкаванне тычыцца не шмат якіх месцаў, а найбольш закранула Інструментальны завод. Як пазітыўную падзею можна назваць, нарэшце, прыборку на пустыры каля Інструментальнага на які многія гажы звазілі рознае смецце і прыбраны ў горадзе снег.
Ужо сёння - 18 жніўня - Лукашэнка едзе па Магілёўшчыне дзе "знаёміцца" з хадой уборачнай кампаніі. БелТА пераде, што ўжо сёння ён можа пабываць і на палях "Александрыйскага" ў Шклоўскім раёне ды "Птушкафабрыкі Аршанскай".