Стандартны рэкламны стэнд, як аказваецца можа служыць не толькі для рэкламы тавараў, паслугаў ці кампаніяў, але і для выражэння эмоцыяў ды падзякаў.
Вось такі стэнд зараз стаіць у раёне Чаромушак каля "Жаночай кансультацыі". Хто яго заказаў - не вядома - удзячны бацька не стаў падпісвацца, але, відавочна. што тая, каму гэтая падзяка прызначана, і без подпісу ўсё разумее.