З 18 жніўня пачаліся планавыя рамонтна-прафілактычныя работы ў басейне ў спартовым комплексе па вуліцы Якубоўскага, 77. Дзяржаўная ўстанова "Фізкультурна- спартовы клуб "Орша" на сваім сайце прынёс прабачэнні жыхарам Оршы і Аршанскага раёну ў сувязі з часовымі нязручнасцямі. Гэты аб’ект карыстаецца вялікай папулярнасцю сярод аршанцаў, з-за недахопу басейнаў у Оршы многія гараджане прыязджаюць у басейн з аддаленых куткоў горада.Падрабязная інфармацыя пра магчымую дату аднаўлення працы басейна можна даведацца па тэлефоне адміністрацыі — 31-41-73.
Летась басейн таксама зачыняўся на планавыя работы па прафілактыцы, аднак яны адбываліся ў ліпені, і ўжо ў канцы ліпеня басейн зноў адчыніў дзверы для наведнікаў.