У гэты дзень 23 жніўня 1939 года паміж СССР і нацысцкай Германіяй быў падпісаны так званы пакт "Молатава-Рыббентропа", які азначаў падзел Еўропы на "сферы ўплыву" паміж двума краінамі-агрэсарамі. Менавіта падпісанне гэтай дамовы і дало старт Другой Сусветнай вайне - праз 8 дзён - 1 верасня (дзень пачатку Другой Сусветнай вайны) - Германія напала на Польшу, СССР напаў на Польшу крыху пазней 17 верасня. Дзякуючы гэтай дамове СССР таксама напаў на краіны Прыбалтыкі, Бесарабію і Фінляндыю.
Такім чынам два крывавых (абодва рэжымы праводзілі масавыя рэпрэсіі і генацыд) таталітарных рэжымы распачалі вайну ахвярамі якой сталі мільёны людзей.
Калі ахвярам нацызму ў Аршанскім раёне помнікаў даволі шмат, то ахвярам сталінізму толькі адзін помнік на Кабыляцкай гары. Пры гэтым, у пачатку 90-х гадоў 20-га стагоддзя Аршанскі райвыканкам праводзіў конкурс на мемарыялізацыю Кабыляцкай гары і "ляснога масіву каля вёскі Паддубцы" - месца масавых растрэлаў, якое сёння часцей называюць "Харкаўскі лес". У фінал былі адабраныя тры варыянты помнікаў, а ў горадзе распачаўся дабрачынны збор сродкаў на іх устаноўку. Але помнікі гэтыя так і не былі пастаўлены. Камень жа на Кабыляцкай гары меў часовую функцыю, застаўшыся на тым месцы надоўга.
Прапануем вашай увазе фотаздымкі тых самых праэктаў помнікаў: