Былы Базылянскі манастыр, які знаходзіцца за РАУС, адзін з самых шыкоўных архітэктурных помнікаў Оршы ў мінулым. Але сёння гэта амаль суцэльныя руіны - 42-метровы уніяцкі храм Пакрова Багародзіцы быў знішчаны ў 60-х гадах, жылы корпус перададзены ў 21 стагоддзі праваслаўным, якія пакуль не могуць даць рады з яго рэстаўрацыяй.
Нарэшце, краязнаўцы, грамадскія актывісты і царква змаглі аб'яднаць свае намаганні ў справе захавання помніка архітэктуры. Першае супольнае мерапрыемства - талака па прыборцы помніка, якая пройдзе ў гэтую суботу 26 жніўня і пачнецца а 11-00. Грамадскія актывісты заклікаюць усіх неабыякавых да гісторыі і культуры людзей далучыцца да працы і прыйсці на прыборку, пры магчымасці, узяўшы з сабой прылады працы: граблі, рыдлёўкі і г.д.