Кампанія "Сінэво" сёння мае свае лабараторыі ўжо ў 15 гарадах краіны, а ў Мінску гэтых лабараторыяў больш за дзесятак. Што і не дзіўна, у параўнанні з бясплатнымі аналізамі ў паліклініках тут прапануюць якасць аналізу не горш (а можа і лепш), пры тым. што для здачы не трэба прачынацца занадта рана і стаяць у вялікай чарзе - у лабараторыях гэтай сеткі працуе чарга электронная. А вынік сваіх аналізаў, пры жаданні, можна атрымаць не толькі ў рукі, але і на электронную пошту.
У Оршы лабараторыя "Сінэво" адкрылася ў адным з будынкаў былога піўзавода па адрасе Леніна д. 53. У дзень адкрыцця наведвальнікам давалі зніжку на паслугі ў 5%, а да канца верасня абяццаюць купон на зніжку ў 5% для наступных заказаў.