Гаворка ў дадзеным выпадку ідзе толькі пра хатніх жывёл. Далёка не ўсе гаспадары катоў ды сабакаў сур'ёзна ставяцца да такой небяспечнай хвваробы як шаленства, хаця сучасныя сродкі прафілактыкі даволі надзейныя, трэба, проста імі своечасова скарыстацца і прышчапіць свайго гадаванца.
У абласным цэнтры гігіены і эпідэміялогіі інфарамацыйнай агенцыі БелТА паведамілі, што ў гэтым годзе колькасць выяўленых выпадкаў шаленства павялічылася ў тры разы! Прычым, найбольш іх выяўлена ў Талачынскім раёне - тут па стане на 22 жніўня зафіксавана чатыры выпадкі шаленства хатніх жывёлаў. На другім месцы - Аршанскі раён (разам з Бешанковіцкім), у нашым раёне зарэгістравана два падобных выпадкі - адзін у горадзе і адзін на тэрыторыі раёна. Атрымліваецца, што з 12 выпадкаў шаленства хатніх гадаванцаў на Аршаншчыне адбылася палова з іх - 6. Акрамя таго, у Сененскім раёне быў зафіксаваны выпадак шаленства сярод кароваў.