На дадзены момант вядуцца аднаўленчыя работы Свята-Богаяўленскага Куцеінскага мужчынскага манастыра ,якія ўключаюць у сябе тры этапы: аб'ект першай чаргі-званіца, аб'ект другой чаргі-брацкі корпус і аб'ект трэцяй чаргі-Богаяўленскі сабор. Ужо цяпер можна назіраць абноўленае аблічча аб'екта першай чаргі-Званіцу Аршанскага Куцеінскага манастыра: з'явіўся новы дах,заззяў залаты купал.
Першапачаткова манастырская званіца была пабудавана драўлянай,у два яруса і перакрытая шатровым дахам на чатыры пахілу, у ніжнім ярусе мела ўязныя вароты. Званіца гарманічна спалучалася з іншымі пабудовамі і складала разам з цэрквамі адзіны манастырскі комплекс. У 1889 годзе пабудавана новая трох'ярусная мураваная званіца.Знаходзілася яна з паўночнага боку манастыра.Але праз паўстагоддзя ,падчас ІІ Сусветнай вайны была разбурана.
Праект адраджэння Куцяінскага манастыра разлічаны на 9 гадоў,да юбілею 400-годдзя мясціны.